Мой лепшы горад на Зямлі!

15 снежня ў актавай зале Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна адбыўся конкурс на лепшага чытальніка вершаў, які праходзіў у межах літаратурна-краязнаўчага турніру “Мы – магілёўцы”, прысвечанага 750-годдзю з дня заснавання горада Магілёва, а таксама  125-годдзю нараджэння вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча.

 

Удзельнікі конкурсу чыталі вершы пра родны горад. Журы на чале са старшынёй Магілёўскага аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі Казекам Алесем Мікалаевічам аднагалосна вызначылі пераможцу. Ім стаў вучань дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 33”  Федзін Елісей з вершам “Бацькаўшчына” У.Караткевіча.

Асобна хочацца адзначыць навучэнцаў, чытаўшых уласныя творы. У кожным радку іх вершаў адчуваецца любоў і вернасць да роднага горада. Вельмі прыемна, што наша моладзь крочыць у правільным кірунку.Некаторыя з твораў с падачы Тамары Пятроўны Аўсяннікавай, кіраўніка гарадскога літаратурнага клуба “Святліца”, будуць уключаны ў склад штогадовага зборніка “Святло “Святліцы”.   

Наступны  тур пад назвай “«Магілёўшчына – мінулае і сучаснасць» арганізатары турніру  Дзяржаўная установа дадатковай адукацыі “Цэнтр турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі “Ветразі” г.Магілёва” прапануюць удзельнікам  ужо ў новым 2017 годзе ў студзені месяцы.  

 

Хрытоненка Д.С., метадыст  ДУДА “Цэнтр турызма

і краязнаўства дзяцей і моладзі “Ветразі” г.Магілёва”

Центр