Материалы

Другі тур лiтаратурна-краязнаучага турніру «Мы – магілёўцы» - «Літаратурныя сустрэчы»

Другі тур лiтаратурна-краязнаучага  турніру  «Мы – магілёўцы» -  «Літаратурныя сустрэчы» адбудзецца 15 снежня 2016 года ва ўстанове  культуры “Магілеўская абласная бібліятэка  імя У.І.Леніна”.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў -  з 14.15. у файе бібліятэкі.

Пачатак мерапрыемства ў 14.30. у актавай зале.

Заяўкі на ўдзел падаюцца да 12 снежня ўключна ў дзяржаўную ўстанову дадатковай адукацыі «Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі «Ветразі» г.Магілёва»  (Цыалкоўскага, 13).

У заяўцы павінна быць:

Імя і прозвішча ўдзельніка конкурса на лепшага чытальніка  (Увага! Запрашаецца 1 удзельник ад каманды ўстановы адукацыі)  ,  яго ўзрост.

Аўтар і назва верша (вершы выконваюцца толькі на беларускай мове і належуць беларускім аўтарам). 

Для ўдзельнікаў намінацыі “Аўтарскія вершы пра родны горад” неабходна даслаць свой верш з назвай  (дазваляецца прадстаўляць некалькі вершаў і выконваць іх  на рускай або беларускай мовах ). Неабходна  адзначыць свой  намер удзельнічаць у “адкрытым мікрафоне” (ці адмовіцца).